Алеся Бурак

 

Біяграфічная даведка

Алеся Аляксандраўна Бурак, да замужжа Рудчанка, нарадзілася 17 снежня 1930г. ў вёсцы Варацец Хойніцкага раёна ў сялянскай сям’і. Закончыла Дукорскую СШ Пухавіцкага раёна і Менскі педінстытут імя М.Горкага па спецыяльнасці выкладчыка псіхалогіі, логікі і педагогікі ў педвучэльні з правам выкладання беларускай мовы і літаратуры ў школе. Выйшла замуж на 4-м курсе інстытута і першы год працавала на Лідчыне ў Красноўскай СШ Лідскага раёна, куды быў накіраваны муж Бурак Георгій Фёдаравіч. З 1955 года жыве ў Лідзе. Працавала ў асноўным у 8-й і 11-й гарадскіх школах. Першыя тры гады пасля інстытута выкладала псіхалогію ў 9-х класах і логіку ў 10-х класах. На працягу працоўнай дзейнасці была піянерважатай і бібліятэкарам, выкладчыкам анатоміі і беларускай літаратуры, этыкі і эстэтыкі ў музвучэльні, вяла ўрокі працы.Фізічныя і маральныя пакуты прывялі ў 1978 годзе да іваліднасці ІІ групы, з 2002 года – інвалід І групы. Друкавалася ў газетах “Уперад”, “Гродзенскай праўдзе”, “Вечернем Минске”, “ЛіМе”, “Вместе”. У апошнія гады друкуецца ў “Лідскай газеце” і “Принеманских вестях”. Аўтар зборніка вершаў "Прастора дабрыні"

 

Вершы

 

Прастора дабрыні

 

Прастора дабрыні маёй душы

Мне дапамагае бачыць існасць

Таго, што за акном маім ляжыць,

Самотнасць майму сэрцу ненавісна.

 

Я, пэўна, шчаслівейшая з людзей,

Бо іншым слова шчырае нясу,

Бо радуюся справам дабрадзеяў

Ды і злайслівых зразумець магу.

 

Не трэба ідэаламі нам трызніць,

Бо кожны чалавек такі, як ёсць,

Галоўнае – нікога не пакрыўдзіць

І не прынізіць годнасці сваёй.

 

Люблю жыццё пакутліва, няўтольна

І бліжняму заўжды дапамагу

Цяплом сардэчным, працаю нястомнай.

Вось толькі здрады дараваць я не змагу.

2006г

 

На лекцыі беларускай літаратуры

 

Званок, выкладчык уваходзіць

І пачынае лекцыю чытаць...

Фі, беларускі! – можна пасваволіць,

На беллітаратуру напляваць!

 

Студэнты пачынаюць хвалявацца,

Палезлі ў партфелі да сябе,

І кожны абы-чым займацца

Пачынае, абы так не сядзець.

 

Кузнечык, Каляда і Мальцаў,

Кудзіна і Шмык з імі напару

Засядаюць на апошняй парце

І “асновы” пішуць к семінару.

 

Узяла альбом для малявання

Таленавіты Мая Л. мастак,

А Ліля Каспяровіч аб спатканні

Марыць і лятае ў аблаках.

 

Атрымаў пісьмо – ліст ад каханай

Наш Валодзя, мілае дзіцё,

А дзяўчына піша аб спатканні,

Небарака, ён забыў на ўсё.

 

Побач з ім і наш Іван Стулевіч,

Ну, таму прыйшоў зусім каюк:

Вершы піша ён і Лукашэвіч,

І Гудко, і Валі Васілюк.

 

Мой настаўнік школьны Васіль Савіч

Улюбіў мяне ў беларускасць,

Таму літаратуру добра знаю,

Гляджу вакол і ўсё-ўсё прыкмячаю.

1952г. 2 курс інстытута

  

 Беларусі

  

 І я, як многія другія,

Пяю пра рысы дарагія

Сваёй цудоўнай Беларусі,

Бо ёй жыву і ганаруся.

Рака, узгорачкі, нізіны,

Гаі з барамі, пералескі,

І каля сажалкі  - вярбіны,

І краскі сціплыя на ўзмежку.

А родны Мінск, шаноўны дружа,

Ты злітак сілы і красы,

Старонкі непакорнай ружа,

Маёй Айчыны слаўны сын.

Ты – маладосці маёй рыска,

Ты – бляск вачэй, усмешка губ,

Ты - мары светлае калыска,

Ты – шчырасць сэрца, ўмельства рук...

Сардэчнасць песень майго краю

Злілася з песняй салаўя,

Ў тваіх абдымках крыўд не знаю,

Мой родны кут, мая зямля!

1967г.

 

Сэрца сэрцу

(Маці сваёй)

 

Без бацькі расла я старэйшай дачкою...

Падоўгу адна па-над сіняй ракою

Я з горкай калінай на лёс наракала

І крыўду у роснай траве паласкала.

Ці то ад ракі ўдалась сінявокай,

Ці то ад калінкі – уражліва-тонкай,

Ад рос прыгажэла, рабілася чыстай,

Ад долі сірочай – пяшчотна-іскрыстай.

Цяпер зразумела, як нас ты любіла!

Без бацькі адна ўзгадавала-ўзрасціла

І кожную з насна жыццёвую сцежку

Выводзіла, слёзы хавала за ўсмешкай.

І зараз аб нас тваё сэрца баліць,

Ад кожнай імкнешся бяду адхіліць...

Ты ведай, чакай: мы спяшаем заўжды

Да той непаўторна-празрыстай вады,

Да сэрца, што нашу бяду забірае,

Да белай хусцінкі, што слёзы ўцірае.

1967г.

 

Алеся

(Маці)

 

Алеся, Алеся...

Як рэха ў лесе,

Як даль палявая,

Раса лугавая.

 

Алеся, Алеся...

Мой роздум балесны,

Крыніца ў дарозе,

Лякарства ў знямозе.

 

Алеся, Алеся...

Ты – шчырая песня

Увосень, прадвеснем...

Найдаражэйшая!

Алеся, Алеся...

1967г.

 

Ялінка

 

На зялёную ялінку,

На калючыя іглінкі

Белы снег кладзецца пухам –

Ёй не страшна ў завіруху.

 

Вецер снежную хусцінку

Патрасае над ялінкай,

Ёй на плечы накідае,

Ласкава ля ног сціхае.

 

А ялінка зварухнецца,

Ветру буйнаму ўсміхнецца,

Снежныя ўзніме бровы

І пракажа тайны словы.

 

Ніхто слоў тых не пачуе...

Толькі вецер зноў танцуе

Каля мілае ялінкі –

Ён цалуе ёй галінкі.

1967г.

 

Мая доля

 

Цемра душыць, горла сціскае,

Холад меншым робіць цяпло,

Слёзы тушаць агонь, заліваюць,

Хутка згасне зусім святло.

 

Так і я ў адзіноце, як ў цемры,

Цяжка жыць мне з халодным маўчаннем,

Засцяць, гасяць свет слёзы і цемрадзь...

З горкай доляй мне жыць да сканання.

1968г.

  

 Краю мой любы

 

Краю мой любы –

Прынёманскі край,

Ў кветках красуйся

І ў шчасці спявай.

 

Падслухай ты згоду

Ў людскім шматгалоссі,

Няхай важка долу

Прыгнецца калоссе.

 

Хай рэк срэбразвонных

Удаль коцяцца хвалі,

Ад красак знаёмых

Хай песцяцца далі.

 

І сонечным ранкам,

І ў поўдзень гарачы,

І ноччу глыбокай

Ніхто хай не плача.

 

Хай вылечыць радасць

Боль сэрцаў разбітых,

Хоць помнім: нішто

І ніхто не забыты.

1968г.

 

Пажадай!

 

Абдыму цябе позіркам,

Замілую пяшчотнасцю,

Зачарую лагоднасцю,

Шчодрасць сэрца аддам,

 

Гаварыць буду вершамі,

Цалаваць буду думкамі,

Пакахаю сумленнасцю –

Толькі ты пажадай!

1968г.

 

Усмешкі сусвету

 

Дзяўчынка ўсміхаецца сонцу,

Шмат сонцаў трымае ў руках,

Галоўкі рамонкаў бясконца

Ківаюць ёй ветла ў лугах.

 

Цудоўнай вясёлкаю лета

Адбіцца імкнецца ў вачах,

Рамонкі – усмешкі сусвету

Іскрацца ў пяшчотных руках.

1968г.

 

Сустрэча з маладосцю

(Сустрэча з маімі вучнямі)

 

Сустрэлася – жывіцы дакранулася,

Што гоіць думкі, гоіць раны ўсе,

Трывожна, гулка сэрца ўстрапянулася

І ўтапілася ў хвалюючай красе.

 

Не разгубілася – не захацела выбрацца

З трывожных і гаючых тваіх дум,

Хоць скроні злёгку ўжо маі сярэбрацца, -

Адкіну старасць і сумненняў тлум.

 

Пачуццяў сталасць, пранікнёнасць словаў

Пазычу без звароту – пажадай!

Калі ж не зразумееш ты іх мову,

Не выкідай, а лепш назад аддай.

 

Іх перадам другім, як эстафету,

Як сэнс жыцця, як радасць перамог,

Вось толькі б побач сеяць нам па свету

Усмешкі шчасця на прасцяг дарог.

1968г.

 

Я іду па ўзлессі;

А са мною Алеся,

напіліся  вадзіцы

Жыватворчай крыніцы.

Ды ідзем па старонцы,

І цалуе нас сонца.

(З ліста Адама Русака)

 

Адказ Адаму Русаку

 

Каб жа той жывой вадзіцы

З незвычайнай той крыніцы!

Я пайшла б з табой без стомы

Па ўзлесках, па прасторы

Сэрцу любае старонкі,

Дзе смяецца рэха звонка,

Дзе рамонкі палявыя

І званочкі лугавыя

Так прыветна гнуць галоўкі,

дзе вясна гаі ў абноўку

Апранула. І, здаецца,

Хай цалуе сонца, песціць...

Кожны з нас на сваім месцы!

1968г.

 

Абеліскі

 

Абеліскі, абеліскі...

З самай Ліды аж да Мінска,

А ў Хатыні – сэрца стыне,

Званы тужаць над Хатынню.

Абеліскі, абеліскі...

Кожны родны, кожны блізкі,

Кожны – брату, бацьку, маці,

А ў Хатыні – кожнай хаце.

Абеліскі, абеліскі...

Хай наш смутак стане сілай,

Туга ненавісцю стане,

Неба будзе толькі сінім,

Шчасным будзе кожны ранак.

Абеліскі, абеліскі...

1969г.

 

Пра Сцёпку

(Школьныя прыпеўкі)

 

Праспаў Сцёпка ў панядзелак,

Ён спазніўся на ўрок,

Выклікаюць – на клас смела

Ён выходзіць – і маўчок.

 

Як язык адняўся ў хлопца,

Быццам у рот вады набраў,

Быццам ён на перапынку

Ва ўсё горла не крычаў.

 

Ён стаіць такі нясмелы

І на столь кідае зрок,

Быццам чорным там па белым

Перапісаны ўрок.

 

Перапынак, перапынак!

Зратаваў жа Сцёпку ты,

Каб не ты, законна б Сцёпка

Атрымаў бы гусь такі – 2.

1971г.

  

У родных мясцінах

 

Прыпадаю да ніў тваіх, росных лугоў,

Прагна п’ю, не нап’юся крынічнай вады,

Каласы напяваюць мне песні дзядоў,

Сустракае пяшчотаю бор малады.

 

Родны змалку куточак вялікай зямлі,

Першы покліч Радзімы з узлётамі мар,

Гора першае стрэла мяне тут, калі

Над краінай пранёсся ваенны пажар.

 

На фронт бацька пайшоў, з маці ў бежанцы мы,

Не вярнуўся сюды ён, былы палітрук,

Мы ж прайшлі праз пякельнае жэрла вайны,

Перамогу вітаў з намі ў небе жаўрук.

 

Хоць чацвёрты загінуў у нашай сям’і,

І жыццё абаперлась на плечы траіх,

Утрымалі яго, зноў цвіце на зямлі

Буйны колас у полі, як памяць жывых.

 

І дарога жыцця зноў мяне прывяла

Ў тое месца, дзе радасць палоніць мой боль,

Прызнаюся: ў жыцці б я не многа змагла,

Калі б сустракацца не стала з табой.

1971г. Вёска Дукора

  

Масточак з тоненькіх дашчэчак

 

Да калінкі над ракою ў роспачы прыйду,

Раскажу я ёй пра нашу спрэчку-злыбяду,

А ты ходзіш у сумоце берагам насупраць,

Ты пакліч – і басанож я пабягу насустрач

 

Цераз рэчку па масточку з тоненькіх дашчэчак,

І не стану больш жаданню я твайму пярэчыць,

Цалаваць сябе дазволю, не скажу: “Даволі!”

Шкадаваць аб тым не буду, калі страчу волю.

 

Лепш у згодзе і пяшчоце хай гады імчацца,

Чым з калінкай над ракою з роспаччу змагацца,

Непакоіць нас не будзе рэха даўніх спрэчак –

Цёпла ўспомніцца масточак з тоненькіх дашчэчак.

1976г.

  

Родныя прасторы

 

Краскі ў лузе расцвілі,

Пахне сокамі зямлі

Маладое ў поле збожжа,

Дождж прайшоў – і пад вясёлкай,

Хваляй чыстай, хваляй звонкай,

Рэчка мкнецца ў падарожжа.

 

Даль сінюткая такая,

Вецер лісце чуць гайдае,

І смяецца сонца ўладна,

А я крочу між барамі,

Між палямі, між лугамі,

Прыгажосці падуладна

 

І шкадую, што не маю

Слоў, каб гожасць свайго краю

Пераплесці тонкай песняй,

Толькі сэрца парой весняй

Над прасторамі лунае

Ды ўдаль думкі парывае.

1973г.

 

Мой горад і мая мова

 

Нас хвалюе цікавым шматмоўем

Ліда, горад красы адмысловай,

Усе сівыя муры і стагоддзі

Перад ёю схіляюць галовы.

 

Між радкамі славянскага “Слова”,

Між пажоўклых радкоў летапісных,

Родны горад, нясеш маю мову

Да сягонняшняй славы і высяў.

 

Мая мова гучыць над сусветам,

Пракладае да шчасця дарогі,

Яе слухае ўважна планета,

Яна песняй хвалюе разлогі,

 

Аздабляе вакол краявіды,

Гарадскія будоўлі вітае,

І сярод шматгалосае Ліды

Беларускае слова лунае.

1997г.

 

Жаданне

 

Мне б пайсці сцяжынкай

Між палеткаў росных

Мне б падслухаць думкі

Малых і дарослых.

 

Мне б пайсці полем,

Мне б пайсці гаем

Ды паслухаць песні,

Што звіняць над краем.

1978г.

 

Восеньскае

 

Піша восень існаванне:

Яблык поўняю павіс,

Выклікае журбаванне

Жураўліны клінапіс,

 

З туманамі дружыць поле,

Стынуць рэкі, даль імжыць...

Восень па-над краем долі

Паспяшаецца – бяжыць.

 

Існаванне – журбаванне...

Свет – імжа...

Любоў – адчай...

Ці ж патрэбна нам растанне

Позняй восенню?

-         Страчай!

1988г.

 

Пра Юлю

 

Прыехала дзяўчынка да бабулі,

Дзяўчынку тую называлі Юляй.

Прывезла Юля з горада каштанік

І пасадзіла ў вёсцы ля паркана.

Праз год прыехала дзяўчынка, бачыць:

Каштанік узышоў, няйначай.

Сцяблінка кволая да сонца рвецца,

І ў сілу дрэўца кожны дзень бярэцца.

Ужо пяць лісточкаў вырасла на ім.

А што ж то будзе з ім праз год-другі?

Прыедзе Юля да бабулі летам

І ўбачыць дрэўца, зеленню адзетым,

На ім шароў-каштанікаў не злічыш...

Прыходзьце, людзі, Юля вам пазычыць

Насенне дрэўцаў, вельмі ўжо прывабных,

Садзіце іх каля дарог прысадных,

Ад кветак-свечак стане дзень святлейшым,

Ўсхвалюе вас і зробіць свет дабрэйшым.

1987г.

 

Адгукнуся, падзялюся

Чарнобыльцам – маім родным

І землякам

 

Адгукнуся, падзялюся

Добрай радай, светлай доляй,

Засную і зачарую

Роднай мовай наваколле.

 

Не ганюся аніколькі

За багаццем і за модай,

Толькі, пэўна, пазайздрошчу

Мудрай гутарцы народнай.

 

Не пакрыўджу, не абражу

Праўду, чуласць, дабро, згоду,

Пранясу, перанясу я

Іх праз крыўды і нягоды.

 

Падымуся, пасмяюся...

Я над злосцю і над плёткай,

Захаплюся, заплятуся

Песняй, матчынай гаворкай.

 

Не стамлюся, не збаюся

Йсці дарогамі крутымі,

Пасябрую, падружуся

З марай, думкамі тугімі.

 

Перасілю, адалею

Я любыя перашкоды,

Запазычу, набяруся

Сілы – моцы ў народа.

 

Буду працаваць без стомы,

Гасцей стрэну ў сваім доме,

Хлеб і соль на стол пастаўлю...

І такой шчаслівай стану!

Чэрвень, 1986г.

 

Адчай

 

Я думала, ты будзеш чыстаю расою,

Абмыеш раны ўсе, пачуцці ажывіш,

А стаў ты для мяне пякучаю слязою,

Якую не прагнаць, з якой нелёгка жыць.

 

І засцілае вочы едка-злым туманам,

Страшнейшым за праклён здалось тваё “Бывай!”

Заўжды хварэць табой. І так неспадзявана

Мне піць на горычы настоены адчай.

2 верасня 1984г.

  

Мудрае каханне

 

Адбыўся з бабкай цуд: ёй спадабаўся дзед,

Глядзіць ён закаханымі вачыма:

-         Ах, бабка, ты прыгожая жанчына,

Такую я даўным-даўно хацеў.

 

А бабка прыгажэе ўвідавочкі,

Такіх слоў ёй даўно ўжо не казалі,

І бабка з дзедам, быццам іх звязалі,

Гуляюць позна, аж да самай ночкі.

 

Пяшчота і цяпло адаграваюць

Даўно асірацелыя іх душы,

Няхай жа злое слова не парушыць

Саюз дваіх, што мудра так кахаюць.

1998г.

 

Вочы беларусаў

 

У нас, у беларусаў, вочы шэрыя,

Яны і добрыя, і справядлівыя,

Разумныя яны і вельмі шчырыя,

Спагадлівыя і зычлівыя.

1998г.

 

І слова – сіла

 

І вершы, і плён працы

Нялёгка нам даюцца,

У словах, як і ў справе,

Так лёгка спатыкнуцца.

 

Запішаш свае думкі

І шмат разоў прагледзіш,

Памылак жа ў справе,

Бывае, не агледзіш.

 

Змагайся трапным словам

Са зломагчымай справай,

Няхай пачуюць людзі,

Сам не бяжы за славай.

 

Яна знойдзе заўсёды

Таго, хто праўду любіць,

Бо праўдаю спрадвеку

Вузлы няўвязак рубяць.

1997г.

 

Я радуюся

 

Я радуюся лёсу, што падараваў

Сустрэчу незгаданую з табою,

Цябе няма патрэбы цалаваць –

Злучылася ў нас душа з душою.

 

Любові слоў не трэба гаварыць,

Ў маіх вачах ты бачыш іх шмат болей.

І гэты верш я не магла б стварыць,

Калі б не нараджэнне сваёй долі

1997г.-2008г.

 

Патрэбнасць

 

Людская светласць і лагоднасць...

Магчыма, гэта ўжо не модна,

Але зазначу: вельмі цёпла

На сэрцы кожнага ад іх,

Калі ад аднаго к другому

Сяброўства шчырага размовы

Нясуць палёгку ў кожным слове,

Адводзяць боль ад ран цяжкіх.

Дык хай жа радасць, спадзяванне,

Сумленне чыстае, каханне

Жывуць заўжды з намі давеку.

Так неабходны чалавеку

Спагада, дабрыня, разумнасць,

А не халоднасць і бяздумнасць.

2001г.

 

 

Маё шчасце

 

Сабе я, людзям веру і заўжды,

Адкрытая душою, йду насустрач

Туды, дзе шмат пакут, дзе шмат бяды,

Спагадай, дабрынёй не надакучу.

 

Не закрану вярэдліва-злым словам

Таго, хто праўду любіць, лёс шануе,

Хай шчырасці людской, задумак светлых змове

І глыбіні пачуццяў пашанцуе.

 

А шчасце сваё бачу я ў тым,

Што не зайздрошчу, не караю – плачу,

(Хоць ніхто не чуе). Мне б заўжды

Прыносіць радасць людзям і ўдачу.

2002г.

 

Сябрам-аднадумцам

 

Мая радзіма там, дзе бор сасновы,

Духмянасць верасоў і водар чабаровы,

Дзе птушкі ўранні весела спяваюць,

Дзе сябрукі прыветна сустракаюць.

 

Мне так прыемна бачыць аднадумцаў,

Што радуюць сустрэчаю са мною,

І на былое прымушаюць азірнуцца

Сяброўства даўнія і шчырыя размовы.

 

Так, некалі былі мы, як князёўны-павы,

Са станам тоненькім і гордаю паставай,

З вачыма яснымі і рамантычнай марай,

І не адны хадзілі мы, а ў парах.

 

І цалавалі нам мужчыны рукі...

Каханне ж нашае было парукай

На долю лепшую і шчасце без падману,

Не засціла вачэй сляза туманам.

 

А сёння зніклі нашы стан дзявочы,

Празрыстасць позірку... Падоўжыліся ночы...

Пачуцці ж нашыя ўсё тыя ж, маладыя,

Душа і думкі – светлыя, жывыя.

 

Не гнуць гады нас цяжарам сваім,

Хоць многа бед зазналі мы ліхіх,

Не трацім гумару, мудрэем мы штодня

І дабрыню на сэрцы песцім, як дзіця.

 

Мы радуемся ласкаваму сонечнаму ўсходу

І мужна сустракаем кожную нягоду...

Нам сілы прыдаюць сябры і вера ў Бога –

А гэта ўсё каштуе дарагога.

2004г.

 

У вянок Валянціну Таўлаю

І

Люты. Ладзіць баль віхура,

к тыну лашчыцца завея,

Хмары сцелюцца панура,

вецер за сцяной шалее.

 

За акном мароз і сцюжа...

А ў хаце, ля цяпельца,

нарадзіўся хлопчык мужны,

светлы розумам і сэрцам.

 

Гадавала яго маці

Для любові, шчаснай долі,

Не ўзгадала, што ўзрасціла

Смелага байца з няволяй.

 

Ва ўзросце падлятковым

Сын абраў свой шлях цярністы,

Ваяваў бунтарскім словам,

Думкаю, памкненнем чыстым.

 

Ратаваў за ўз'яднанне

Беларускага народа,

Меў за гэта пакаранне:

У турме гібеў ён годы

 

ІІ

Ты зрабіў нямала ходак пешшу

Па шляхах нялёгкіх і крутых,

Ты стварыў артыкулы і вершы,

Што праграмай сталі для другіх.

 

Ты сваім агніста-мудрым словам

Прадракаў радзіме светлы лёс,

Родную пакутлівую мову

праз выпрабаванні ты пранёс.

 

І гучыць яна прыветна-звонка

На аблогах роднае зямлі,

На зямлі свабоднае старонкі,

Што ў баях абараніць змаглі,

 

Засланіць ад ворага ліхога

Нашу еднасць, наш цудоўны край.

Ты для нас, нашчадкаў, значыш многа:

На ніве годнасці - выдатны аратай.

 

ІІІ

Ад Лідскай крэпасці ў кірунку рынка

я крочу сцежкаю, дзе ты ступаў,

Спыняюся ля сціплага будынка,

Ў якім ты жыў, тварыў і сумаваў.

 

І магчыма, тут пісаў сястрычцы

Вершык, каб запомніла яна,

Што яе шчаслівае сцяжынцы

Ты аддаў жыццё сваё спаўна.

 

Я лічу сябе тваёй сястрою,

І тваім высновам я служу,

Лепшым скарбам кожнаю парою  -

Вольнай Беларуссю даражу.

2005г.

 

Ішла гамонка шчырая

Смяецца над сабою толькі

Моцны духам чалавек.

 

Аднойчы ў суботу

Прыйшлі пасля работы

Вольга – дзеўка пекная,

Міхась – хлапец адметны

К Алесі, каб паслухаць

І на яду падзьмухаць,

Вядома, выпіць чарку

І закусіць не скваркай.

Шмат страў было, ламаўся

Аж стол з тае нагоды.

Ніхто не аб’ядаўся,

На гэта прайшла мода.

 

Ўсе елі, мала пілі,

А многа гаварылі,

І ўсе чыталі вершы,

Не важна, чый быў лепшы,

Ці дзеўчыны – князёўны,

Ці хлопца памяркоўнага,

А, можа, старушэнцыі

Алесі... Ёй пашэнціла:

Гарэлка недапітая,

Віно дык не адкрытае,

І посуд не пабіты,

Усе фішкі не раскрыты...

Гамонка ішла шчырая,

У ёй Вольга была мілаю,

Міхась – вельмі разумным,

Алеся – нейк бяздумнай.

Пра ўсё-ўсё гаварылі

І нават косці мылі

Рэдактару – пачвары

І Свеце Х. да пары.

Рэдактар не пускае

У друк вершаў найлепшых,

Яго заўжды займае

Не змест – а памер меншы.

У паэзіі ён – невук,

А Света – тая неяк

Даслала ў газету

Свой верш, нібы анкету,

З наборам слоў бессэнсных,

Але з намерам чэсным

Патрапіць у газету,

Сябе паднесці свету.

 

Шкада, што мала часу

Тачылі свае лясы

Вольга – дзеўка шчырая,

Міхаська гаварлівы,

Алеська – страхалюдзіна...

Прабачце яе, людзі,

За верш настолькі доўгі,

Не ходзяць яе ногі,

Але язык падвешаны.

Усё... Бо верш завершаны!

12 лютага 2006г.

 

Мая мова

 

Цябе зневажалі, тапталі,

Палілі ў агні, крыжавалі,

А ты ж засталася жывою,

З узнятаю ўвысь галавою.

 

Як гулкае рэха ў лесе,

Як спеў жаўрука ў паднябессі,

Гучыш, беларуская мова,

У казках народных, замовах,

 

Як лепшая з лекаў, гаючая

Ад болю ў сэрцы, жывучая

З суседнімі мовамі ў згодзе –

Спрадвечны наш скарб у народзе

 

Не, мова мая не загіне

І род свой людскі не пакіне,

Яна будзе жыць да сканання

Майго і твайго існавання.

 

Жыві ж, мая мова, красуйся,

Не толькі ва ўсёй Беларусі,

Звіні, пранікай у замежнасць

Ты – нашай душы незалежнасць.

2007г.

 

Дзве сяброўкі

 

Хваінка і бярозка,

Дзве шчырыя сяброўкі,

Стаяць перада мною,

Ды розныя сабою.

 

Вяршыня хвойкі ўверх глядзіць,

Усё цягнецца да сонца,

А на ствале яе то медзь,

То золата смяецца.

 

Бярозкі кучаравы верх

Глядзіць сабе пад ногі,

У бела-чорны яе ствол

Чакае дапамогі.

 

Бо ранняю вясной з яе,

Бяздумна і зласліва

Спускалі людзі сок сабе,

З яе цягнулі сілы.

 

Але зямелька-матухна

Бальзамам напаіла,

Бярозка зараз клоніцца

К зямлі, вярнуўшай сілу.

 

Бярозка разам з хвойкаю

Стаяць у светлай думе,

Калі цалуе вецер іх,

Хвалююць сваім шумам.

2007г.

 

Спрадвечнае

 

На крутым павароце жыцця

Нечаканасцю з’явіцца мроя,

І жывучае рэха быцця

Адгукнецца надзейным настроем.

 

Паміж поглядаў іншых людзей

Мне засвеціць твой позірк здалёку,

І сярод карагоду падзей

Ўжо не будзе над лёсам аблокаў.

 

Усё спрадвечнае ўзнікне само:

І любоў, і таемнасць сустрэчы...

Павядзе ўдалячынь за сабой

І сагрэе душу маю нечым.

 

На крутым павароце жыцця

Нечаканасцю з’явіцца мроя,

І жывучае рэха быцця

Адзавецца надзейным настроем.

2007г.

 

***

Я так люблю край непаўторны свой,

Яго сцяжынкі, долы, пералескі,

І нездарма ж і я, і маці, й бацька мой –

Палешукі ад роду, ўсе – Алеські.

2007г.

 

Актава

 

Цэлы стос паперы на маім стале...

І на бела-белых аркушах – раллі

Мае вершы зернем у радок ляглі,

Каб нашчадкі заўтра іх спазнаць маглі.

Як шкада, патрэбных слоў мне не стае,

Каб адзначыць вартасць дабрачынных спраў

І акрэсліць еднасць думак і праяў...

Цэлы стос паперы на маім стале...

2007г.

 

Такія лекі

 

Дзе знайсці такія лекі,

Каб жыць чэсна, без маны?

У свеце ёсць такія лекі

Для сумленных, вось яны:

Будзь лагодным чалавекам,

Не шукай ў другіх віны,

Свае беды і няўдачы

Перасіль, не падай ніц,

Служы праўдзе, а іначай

Іншых не знайсці крыніц.

2007г.

 

Грэе родны край

 

Сутарэнні думак і пачуццяў

І струны душэўнай перапеў

Не даюць, перашкаджаюць чуць мне

Раніцай птушыны гучны спеў.

 

І бывае невыноснай скруха

І глухая немасць цішыні...

Каля скроняў несканчона кружыць

Непатрэбнасць моўнай дабрыні.

 

Ачарствелі людзі думкай, сэрцам,

І ад іх падмогі не чакай,

Толькі грэе шчодра на планеце

Міласцю вялікай родны край.

2007г.

 

Чатыры Алесі

Знакамітым і шчырым беларусам

Алесю Жалкоўскаму, Алесю Стадубу,Алесю Хітруну –

Алеся Бурак.

 

На кватэры, а не ў лесе,

За сталом Бурак Алесі

Засядала шмат людзей –

Кожны ў справах дабрадзей.

 

Паў-“Суквецця” сабралося

І Алесі падалося,

Што сярод імёнаў тых

Яе цёзкаў – больш за ўсіх.

 

Першы з іх – Алесь Жалкоўскі,

Чалавек разумны, свойскі,

Журналіст, тварэц, рэдактар,

Мудрых допісаў ён аўтар.

 

У Стадуба, у Алеся,

Што ні твор – Радзіме песня,

Беларус ён шчыры, слаўны

Ў галаве выносіць планы,

Як і што трэба зрабіць,

Каб на свеце лепей жыць.

 

А малодшанькі Алесік,

Ён – Хітрун, штодзень калесіць

Ў Ліду на веласіпедзе,

Каб знайсці падтрымку недзе

Сваім творам, сваім планам,

А найбольш – свайму жаданню

Павучыцца, памудрэць,

Каб душою не старэць,

Літаратарам каб стаць,

Ад жыцця каб не адстаць.

 

Тры Алесі – тры мужчыны,

А чацвёртая – жанчына

Аб усім вялі размову,

Сэнс шукалі ў кожным слове,

А найбольш аб роднай мове –

Беларускасці аснове.

 

Радаваўся нашай згодзе

Міхась Мельнік пры народзе.

27 жніўня 2007г.

   

Міхасю Мельніку

 

Мельнік – хлопец хоць-куды,

Ён не тоўсты, не худы,

Ганарыцца ён вусамі,

Сярод нас – адметны самы,

Вершы ў скрыню ён збірае –

Вельмі важны статус мае:

Кіраўнік “Суквецця” ён,

Не бярэ ўжо хлопца й сон,

Перагружаны работай:

Правіць вершы... Вось турбота!

2007г.

 

Не адна

 

Хоць шмат гадоў на свет гляджу з акна,

Але ніколі не бываю я адна.

Прастора дабрыні – маленькая кватэра,

Дзе ўладараць думкі, сэрца, пісчая папера,

Прастора дабрыні – мая прастора,

Хай абыходзяць яе немач, зло і гора.

2008г.

 

Усё мне пад сілу

 

Золкія ветры ды хмурнае неба

Мне прадракалі шматлікія беды,

Каб я ніколі не бачыла хлеба,

Каб я ў любові не мела патрэбы...

 

Не, не збыліся прагнозы ліхія,

Зведала шчасце, любоў ды каханне,

Сына ўзрасціла, работу любіла,

Сталася так, што была я жаданай

 

Вучням сваім, сябрукам і суседзям.

Людзям, што носяць у сэрцы самоту,

Чуласцю і дабрынёй свайго сэрца

Дапамагала прагнаць адзіноту.

 

Пераадолела я ўсе нягоды,

Боль і няўдачы былі мне пад сілу,

Моцнай надзеяй жыла я ўсе годы,

Вернай Айчыне была да магілы.

2008г.

 

Мой верш – мой лёс

 

На матчынай песні аснован,

Ты вытканы роднаю мовай,

Каханнем сапраўдным спавіты,

Вайною і стратай прабіты,

 

Самотны, як покліч рабіны,

Журботны, як клін жураўліны,

Пяшчотай радзімы асвечаны,

Аб хлебе надзённым дасведчаны.

 

Аздоблены добраю змовай,

Узгоднены з бацькавым словам,

Даверам сяброўства замешаны,

Надзеяй і марай завершаны,

 

Мой верш – мой лёс,

Нялёгкі,

А можа няўдалы?

Судзіце!

Даруйце...

Лістапад 1998г.

 

Насуперак вятрам

 

Лагоднасць і спагадлівасць прымаю

Як лепшы падарунак, як бальзам,

Спагадлівае сэрца й сама маю,

Нясу яго насуперак вятрам,

Вятрам, што студзяць душу з усёй сілай,

Што так стараюцца мяне зламаць,

Але не ўдасца ім мяне асіліць:

Стаю я моцна, як Зямля сама.

2008г.

  

Стихи

 

В моих стихах – события и люди,

Людские не простые отношенья,

Истории порой нелегких судеб,

А в судьбах – доброта и воскрешенье.

Мои стихи – страницы моей жизни,

Потери, боль разлуки и любовь,

Любовь к мужчине и любовь к Отчизне,

Достойных самых лучших светлых слов.

  

***

Вот год пролетает, и годы пройдут,

Вновь руки твои мои руки найдут,

Глаза улыбнуться любимым глазам,

И сердце забьется, как в мае гроза.

 

И с новой весною обновятся чувства,

И новые встречи избавят от грусти,

Вновь губы твои мои губы найдут…

Пусть годы, как эти мгновенья, пройдут.

Март 1953г.

 

***

Первый день весенний – мне не быть одной.

Первый день весенний – я всегда с тобой.

Первый день весенний – журавлиный крик.

Первый день весенний – нашей жизни миг.

 

Ласковое солнце – на улицах народ.

Ласковое солнце – исчез на лужах лед.

Ласковое солнце – согрелся парк, притих.

Ласковое солнце – родился новый стих.

Лето 1953г.

 

***

Своим стихам хочу тепла,

Чтобы согреть ими другого,

Своим стихам хочу светла,

Чтобы вели вперед слепого.

 

Хочу стихам я чистоты,

Чтоб все вокруг меня сверкало,

Хочу стихам я простоты,

Чтоб людям правду открывало.

 

Хочу стихам вложить я душу,

Чтоб вместе пели жизнь со мной,

Хочу я зло стихом разрушить,

Направить горе стороной.

 

Стихам не только жизнь отдам я,

Стихами стану я сама

И до последнего дыханья

Отдам им то, чем жизнь полна.

1962г.

 

***

Пусть ласка ответит ласке,

Добро пусть ответит добру,

А зло пусть останется в сказке:

Ты мне улыбнись поутру –

И радостно день мой промчится,

И счастливо вечер пройдет.

Печаль в сердце пусть не стучится –

Там места себе не найдет.

Март 1962г.

 

Своей родной Дукоре

Инне Королевой

 

Много песен о березках,

Я сложу еще одну,

О твоих родных сережках,

Что будили поутру.

 

Днями радостно звенели

О просторах дорогих,

Вечером со мною пели

О любимом, о родных.

 

Мы с тобою одевали

Тонкий праздничный наряд,

И манили к себе дали

Двадцать весен нас подряд.

 

Вот однажды мы расстались,

Я покинула тебя,

У порога ты осталась,

У родимого плетня.

 

Хоть я с другом поделила

В жизни радость и беду,

Все равно к березке милой

С тонким трепетом иду.

 

Я рукой касаюсь нежно

Белой ласковой коры,

В тебе стройности нет прежней,

Но шумишь ты до зари.

 

Обо мне, о нас с тобою

Ты все время говоришь,

Беспокойною листвою

Чувство радости даришь.

1963г.

 

Современнику

 

Если за день ты не улыбнулся,

Если радость людям не принес,

Если ты от друга отвернулся,

Матери своей не вытер слез, -

 

Значит, день тобой неверно прожит,

Значит, пусто в сердце у тебя,

Значит, зло в себе ты приумножил,

Значит, любишь только лишь себя…

Декабрь 1966г.

 

От меня ты далеко

 

Ты затмил мне белый свет,

Ты затмил,

По моей дорожке вслед

Не ходил.

 

Вышел ты навстречу мне

И прошел,

Я осталась в стороне,

Ты ушел.

 

Ты уходишь от меня

Далеко…

И не знаешь: без тебя

Нелегко.

 

Все иду я за тобой,

Все ищу,

Но ты ходишь за другой,

Я грущу

 

Ты другою увлечен,

Той, другой,

Ты другой навек пленен,

Я – тобой.

 

От меня ты далеко,

Трудно мне…

С тобой было б нелегко,

А трудней!

1966г.

 

Продолжение »

Конструктор сайтов - uCoz